У 2023 годзе мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы

Большасць людзей затрымалі пасля праверкі тэлефонаў супрацоўнікамі КДБ або мытні. Вядома, што пазней вялікая частка з іх былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Часцей за ўсё затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але праверкі і затрыманні адбываюцца на усіх працуючых прапускных пунктах — у тым ліку, часта затрымліваюць і пасля праверак на мяжы з Расеяй.

Вясна