24 снежня беларуская дыяспара Беластока арганізавала традыцыйную пераднавагоднюю акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

На гарадскім пляжы Дайліды беларусы разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, а таксама сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенных беларускіх палітвязняў Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, музыкаў гурта Tor Band і іншых.

Некалькі чалавек традыцыйна на знак салідарнасці купаліся ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні знаходзяцца ў зняволенні.