У Лідзе сілавікі пераследуюць беларускага барда Сяргея Чарняка. Яшчэ два тыдні яго затрымалі надзвычай брутальна на працы. Везлі ў кайданках на падлозе бусіка ў “суд”. З будынку суду хуткая павезла яго ў кардыялогію, бо Чарняку стала кепска з сэрцам.

Цяпер Чарняка затрымалі паўторна. У судзе Лідскага раёну яму прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Звязана гэта хутчэй усяго з “распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Навагоднія святы Сяргей Чарняк правядзе ў вязніцы, а на волю паводле тэрміну павінен выйсці толькі 3 студзеня.