Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 26 снежня:

Падзея: Як прадстаўніца ПЦ “Вясна” атрымала прэмію ААН у Нью-Ёрку:

“Сам ААН — гэта нейкі асобны сусвет на Манхэтане”, — узгадвае Алена Маслюкова.

Асоба: Вольга Скрашчук прайшла праз зняволенне па “справе Зельцэра”, ад’езд з радзімы, а цяпер адкрыла бізнэс у Варшаве.

Каментар: Дзве гісторыі ліставання з палітвязнямі:

“Спыняцца нам нельга — толькі да перамогі”.