фота ілюстрацыйнае, sputnik.by

На ўваходзе ў cабор Святога Францішка Ксаверыя на святочнай імшы 24 снежня працаваў ОМОН у экіпіроўцы з металашукальнікамі. Пра гэта стала вядома Hrodna.life.

Раней міліцыя паведаміла, што «забяспечыць парадак» у перыяд калядных набажэнстваў.

«На тэрыторыі Гарадзенскай вобласці пройдуць набажэнствы, удзел у якіх прыме вялікая колькасць грамадзян. Для забеспячэння грамадскага парадку паблізу храмаў будуць несці службу супрацоўнікі міліцыі», — напісалі ў міліцыі. Такія захады і “турботы” – гэта хутчэй псіхалагічны ціск на вернікаў каталіцкай канфесіі.

Таксама міліцыянты збіраліся кантраляваць дарогі і шукаць нецвярозых кіроўцаў і прасілі паведамляць аб падазроных прадметах.