
У Наваградку старшыню прафкама аднаго з дзржаўных прадпрыемстваў судзілі за “пікет у інтэрнэце”. У выніку мужчыну арыштавалі на сем сутак.
Адміністрацыйную справу суд Наваградскага раёну разглядаў яшчэ тры тыдні таму. Прафсаюзнага функцыянера прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у сацсетцы відэаролік “палітычнай скіраванасці”. Тым самым ён нібыта “з мэтай усеагульнага агляду і выказвання сваіх палітычных поглядаў шляхам публічнай дэманстрацыі” правёў “несанкцыянаванае масавае мерапрыемства”.
