
Пераклад крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь на беларускую мову з’явіўся на Нацыянальным прававым партале.
Яго ўхваляла экспертная рада. Яна складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі Лукашэнкі, Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі і іншых інстытуцый.
Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначае парадак дзейнасці органаў, што вядуць крымінальны працэс, правы і абавязкі яго ўдзельнікаў. Умоўна — як будзе праходзіць крымінальны працэс ад пачатку расследавання да прысуду. Нядаўна менавіта ў гэты кодэкс зроблены змены, якімі беларусаў дазволілі судзіць завочна.
Год таму на беларускую мову перавялі крымінальна-выканаўчы кодэкс. Гэты кодэкс вызначае, як чалавек будзе сядзець — рэгулюе парадак адбывання зняволення.
Усяго экспертная рада перавяла на беларускую мову 18 заканадаўчых актаў. Усе перакладзеныя тэксты апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
