З Новага года ў Літве мінімальны заробак вырас да 924 Еўра да выліку падаткаў. «Чыстымі» атрымліваецца 708,4 еўра.

Мінімальная зарплата падвысілася з 1 студзеня і ў Беларусі. Цяпер яна складае 626 рублёў — разам з падаткамі. На руках у беларускага грамадзяніна з мінімальным заробкам застанецца 538 рублёў. І гэта толькі 152 еўра. Няцяжка падлічыць, што гэта больш чым у чатыры разы менш.