
Палітвязню Мікалаю Аўтуховічу, які зняволены ў гарадзенскай турме, за мінулы год не перадалі ніводнай бандэролі
Пра гэта “Свабодзе” расказала сваячка палітвязня:
“Загадзя адправілі яму бандэроль з віншаваннем і цукеркамі. Разлічвалі, што яшчэ на Раство атрымае, але ўжо і Новы год, а бандэроль так і не дайшла. Высветлілася, што гэты пакет нават з пошты не забралі. Праз інтэрнэт сваякі даведаліся, якая прычына. На сайце пошты прачыталі, што ён нібыта адмовіўся атрымліваць. Але ж гэта няпраўда”.
Паводле сваячкі, 30 снежня Мікалай коратка тэлефанаваў некалькім сваякам:
“Усіх павіншаваў з надыходным Новым годам. Голас быў бадзёры, сказаў пра сябе, што са здароўем у яго збольшага нармальна. Пра бандэроль сказаў, што яму дазволена адна на год, але дагэтуль нічога не атрымаў: “А сам ад бандэролі ніколі не адмаўляюся”.
7 студзеня Мікалаю споўніцца 61 год.
Напісаць палітвязню: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Мікалай Мікалаевіч Аўтуховіч
