
Дзярэчынскі сельскі савет назвалі лепшым у Гарадзенскай вобласці па выніках 2023 году. Паведамляецца, што “в агрогородке масштабно обустроили старинный парк, который стал местом отдыха для всех жителей”. Па фотаздымку выразна відаць, што ад старога парку амаль нічога не засталося. Гэта даўняя палітыка абласных уладаў Гарадзенскай вобласці (якая пачалася яшчэ пры “губернаторстве” Уладзіміра Саўчанкі, а актыўна працягвалася пры кіраванні Сямёна Шапіры) – у мястэчках і вёсках мэтна знішчаюцца старыя дрэвы.
“Вертыкальную” узнагароду-грамату Дзярэчынскаму сельсавету ўручыла небезвядомая Елена Пасюта.

