
У снежні сілавікі зладзілі хапун на прадпрыемстве “Гроднагаз” у Лідзе і Шчучыне. Пра падрабязнасці піша Hrodna.life.
Нагодай стаў нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у інтэрнэце. Прысуды затрыманым абвесцілі яшчэ 18 снежня, але вядома пра іх стала толькі цяпер.
Трох супрацоўнікаў і адну супрацоўніцу асудзілі на 10 сутак кожнага. У іх знайшлі “экстрэмісцкія” падпіскі, рэпосты і лагатыпы ў сацсетках “Одноклассники”, “Вконтакте” і Instagram.
Судзілі затрыманых выязным судом у будынку Шчучынскага РАУС. Змякчальнымі абставінамі палічылі “раскаянне” супрацоўнікаў “Гроднагаза”. Але тэлефоны як “сродак учынення правапарушэнняў” усё ж канфіскавалі.
