
Раней ён адбываў тэрмін зняволення ў Івацэвіцкай калоніі № 5.
Анархіста Аляксандра Францкевіча, засуджанага на 16 гадоў і 9 месяцаў, перавялі ў ВК-11 у Ваўкавыску, паведамляе «Медыязона».
Зняволены адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 5, якую расфармавалі паводле ўказу Лукашэнкі, апублікаванага ў канцы кастрычніка 2023 года.
Аляксандр — фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння», па якой засудзілі дзевяцярых актывістаў і праваабаронцу Марфу Рабкову.
Па версіі абвінавачвання, з 2005 па 2020 год неўстаноўленыя асобы пры ўдзеле Францкевіча і Рабковай нібыта аб’ядналі «шэраг арганізаваных злачынных груп»: «Рэвалюцыйнае дзеянне», «Народная самаабарона» і «Революційна дія». Гэтыя аб’яднанні, як сцвярджала следства, увайшлі ў склад «міжнароднай злачыннай арганізацыі».
