Аператары мабільнай сувязі цяпер абавязаныя падаваць падатковай інспекцыі поўную версію базы даных па абанентах. Рабіць гэта трэба будзе двойчы на год — да 1 чэрвеня і 1 снежня. Адпаведныя нормы прадугледжваюцца праўкамі ў Падатковы кодэкс, якія зацвердзіў Лукашэнка.

Таксама мабільныя аператары цяпер абавязаныя даваць падаткавікам аддалены доступ да базы даных па абанентах.

Акрамя таго па запыце падаткавікоў сотавыя аператары абавязаныя даваць інфармацыю, на якія сумы папаўняўся рахунак абанента-фізічнай асобы. Такія даныя змогуць запытаць за апошнія пяць гадоў.