
У Гародні сілавікі затрымалі маладога 25-гадовага хлопца. Затрыманага завуць Максім Коршак. Вядома, што пасля школы ён скончыў Гарадзенскі дзяржаўны тэхналагічны каледж.
Раней Максім Коршак працаваў на «Заводзе Хімвалакно», які ўваходзіць у канцэрн «Гродна Азот». Апошняе вядомае месца працы Коршака — ААТ «Гранітэкс», якое вырабляе пражу, ніткі і льновалакно.
Хлопца затрымалі за нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
На выстаўленым відэа сілавікоў яго змушаюць сказаць, што ён нібы зарэгістраваўся ў чат-боце плана «Перамога». Але ніякіх доказаў таго, што ён рэальна рэгістраваўся там, не падаецца. У відэа толькі паказаны скрыншот з тэлеграма з назвай бота. Ці абыдзецца затрыманне адміністрацыйнай справай – невядома.
