
Гарадзенскі абласны драматычны тэатр новы сезон распачаў навагоднімі спектаклямі і праграмамі. У рэпертуары тэатра зараз значыцца 25 розных спектакляў для дарослых і дзяцей. Прычым усе гэтыя пастаноўкі толькі на расейскай мове. Па-беларуску ў галоўным тэатры абласнога цэнтру няма аніводнага (!) спектакля.

Трэба канстатаваць, што за апошнія гады дырэктар тэатра – палкоўнік Ігар Гедзіч паспяхова “зачысціў” тэатр і ад найлепшых актораў і ад беларускай мовы. Паралельна Гедзіча вялі па дэпутацкай сцежцы. Спярша ён стаў “дэпутатам” гарсавету, а потым быў прызначаны яшчэ вышэй – членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Поўнае знішчэнне беларускай мовы ў культурных установах Гарадзеншчыны – гэта асноўная мэта чыноўнікаў і куратараў ад культуры. Гэтая ганебная палітыка дыскрымінацыі і знішчэння тытульнай нацыі працягваецца надалей.
