
Па ўсёй Гарадзеншчыне праходзіць зараз прапагандысцкая акцыя “Ад усёй душы”. Чыноўнікі і наменклатурнікі наведваюць розныя ўстановы, у тым ліку сацыяльныя і дзіцячыя, з навагоднімі падарункамі. Ну а дзяржаўныя медыі бесперапынна спяваюць пра тое, як дзяржава клапоціцца пра сваіх грамадзян. Нібыта падарункі гэтыя набываюцца не за грошы падаткаплацельнікаў і за шматлікія штрафы, здзертыя з грамадзянаў, а за асабістыя грошы “вертыкальнікаў”.
Адна з такіх “дэлегацый” наведала Дзятлаўшчыну. Пра гэта падрабязна расказала раёнка “Перамога”:
“Сацыяльныя ўстановы Дзятлаўшчыны з пажаданнямі і падарункамі наведалі госці – старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Лісковіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Галяк, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Гарачова”.
Для “высокіх гасцей” быў арганізаваны ў тым ліку канцэрт у сацыяльнай установе, а сядзелі “слугі народу” канешне ў першым радзе:

Падобныя сустрэчы прайшлі па розных раёнах Гарадзеншчыны. Галоўная іх мэта – дзяржаўная паказуха і прапаганда.

Віктар Лісковіч з “кацюшай”
