Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Мотолькопомоги».

Сёньня стала вядома, што першыя беларусы, якія зьвярталіся па працяг літоўскага дазволу на жыхарства на гуманітарных падставах, атрымалі рашэньні аб яго працягу на тры гады. Раней па працяг дазволу трэба было зьвяртацца штогод. Гэта сьведчыць пра тое, што нядаўна прыняты адпаведны закон Літоўскай Рэспублікі набыў моц, гаворыцца ў тэлеграм-канале.

Таксама новыя зьмены часткова здымуць пытаньне атрыманьня праязных дакумэнтаў для гэтай катэгорыі беларусаў, бо тэрмін дзеяньня праязнога дакумэнту прывязаны да тэрміну дзеяньня дазволу на жыхарства. Раней пасьля атрыманьня новага дазволу на жыхарства беларусы, якія ня могуць атрымаць новы беларускі пашпарт, штогод былі абавязаныя зьмяняць праязны дакумэнт. Цяпер ён будзе таксама дзеіць тры гады.