
фота ілюстрацыйнае
На сем сутак арыштавалі начальніка Іўеўскай раённай энергагазінспекцыі Астравецкага міжраённага аддзялення філіяла дзяржэнерганагляду па Гарадзенскай вобласці, піша Hrodna.life.
Мужчыну звінавацілі ў “распаўсюдзе экстрэмізму”: на ягонай старонцы ў сацсетцы “Вконтакте” знайшлі падпіску на “экстрэмісцкі” рэсурс. Таксама ў чыноўніка канфіскавалі мабільнік.
На судзе мужчына віну прызнаў часткова. Ён прызнаўся, што быў падпісаны на інтэрнэт-рэсурс, але не ведаў, што той забаронены.
Цяпер даныя чыноўніка на афіцыйных сайтах адсутнічаюць. Напэўна яго ўжо звольнілі з працы.
