6 студзеня каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова адзначае сваё 29-годдзе. Гэта ўжо чацвёрты Дзень народзінаў, які праваабаронца сустракае за кратамі.

Нагадаем, Марфа была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі (https://spring96.org/be/news/108938) да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі (https://t.me/viasna96/17498) тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

Заклікаем павіншаваць Марфу з Днём народзінаў!

ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова