
Першым рэзідэнтам СЭЗ “Гроднаінвест” у 2024 годзе стала таварыства з абмежаванай адказнасцю “АграФертКам” з інвестыцыйным праектам па стварэнні шматпрофільнай вытворчасці вадкіх угнаенняў.
Асноўная ідэя інвестыцыйнага праекту – арганізацыя ў раёне Аульса вытворчасці вадкіх мінеральных угнаенняў, а таксама мікраўгнаенняў, прызначаных для паляпшэння харчавання раслін і падвышэння ўрадлівасці глебаў з мэтай павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур і паляпшэння якасці прадукцыі.
Прадукцыя нібыта будзе адрознівацца нізкай таксічнасцю і высокай тэхналагічнасцю. Уключэнне біялагічна актыўных злучэнняў у склад угнаенняў дасць магчымасць павялічыць эфектыўнасць іх дзеяння і забяспечыць максімальную прадукцыйнасць раслін.
У рамках праекта запланавана набыццё і рэканструкцыя вытворчых плошчаў, а таксама сучаснага тэхналагічнага абсталявання.
Плануецца стварыць больш за 10 новых працоўных месцаў. Маркетынгавая стратэгія прадпрыемства будзе арыентавана на развіццё экспартных паставак у краіны блізкага і далёкага замежжа.
