Гарадзенскі грамадскі дзеяч і журналіст Павел Мажэйка пасля пераводу ў калонію ўжо амаль два месяцы не атрымлівае лістоў ад жонкі і дзяцей

Павел Мажэйка працаваў журналістам да свайго арышту 30 жніўня 2022 года. Яго затрымалі праз артыкул, які ён напісаў пра Алеся Пушкіна, палітвязня, які нядаўна памёр у зняволенні. Па словах яго маці, якая наведвала яго ў турме, у Паўла былі выяўленыя сляды катаванняў.

26 ліпеня 2023 году суддзя Максім Філатаў з удзелам пракурора Дзмітрыя Сінілы засудзіў яго паводле артыкула 361-4/2 КК РБ за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”. Павел павінен адбыць ажно шасцігадовы тэрмін зняволення ў “папраўчай” калоніі строгага рэжыму.

17 кастрычніка 2023 году Вярхоўны суд Беларусі ў закрытым рэжыме (на калегіі старшынстваваў Павел Каршуновіч) прадказальна не задаволіў скаргі Паўла Мажэйкі і гарадзенскай адвакаткі Юліі Юргілевіч на вырак, абвешчаны ім Гарадзенскім абласным судом.

Значны час Мажэйка ўтрымліваўся ў гарадзенскай турме. А пасля пераводу ў калонію ў яго не было аніводнага тэлефанавання родным, не даходзяць і лісты ад жонкі і дзяцей..