Палітычная вязня з Гародні Алена Ягорычава адбыла свой тэрмін і выйшла са зняволення.

Яе затрымалі разам з мужам яшчэ 30 верасня 2021 году. У лютым 2022 году Ягорычавай прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу РБ.

Нагодай для палітычнага пераследу стаў удзел у мірнай акцыі пратэсту каля гарадзенскага прадпрыемства “Молочный мир” 6 верасня 2020 году. Ягорычаву звінавацілі таксама ў “гвалце” над “омоновцем”.

Суддзя Віталь Лабоцкі прысудзіў мужу Ягорычавай Ігару Пазднякову 2 з паловай гады «хіміі», а Алене — 2 гады калоніі.

Адметна, што бацька Алены Ягорычавай – Уладзімір Ягорычаў – апантаны сталініст і прыхільнік савецкіх рэпрэсій, адзін з сама адыёзных выкладнікаў Гаарадзенскага купалаўскага ўніверсітэту. Ён “член Международной организации «Ленин и Отечество», член КПБ”, аўтар псеўданавуковых гістарычных кніг, такіх як “Величие советской эпохи”.