
Ваўкавыская раённая газета “Наш Час” расказала, што ў раённым музеі адкрылася новая прапагандысцкая экспазіцыя:
“В Волковысском военно-историческом музее имени П. И. Багратиона открылась экспозиция «Беларусь: конец ХХ—ХХI век»”.
Абсурдна, што гэтая экспазіцыя па навейшым перыядзе гісторыі, якая рыхтавалася паўгады, пра што расказаў дырэктар Ягор Гіз, размешчана ў зале «Древний Волковыск» (!!!). Мяркуючы па выкладзенай інфармацыі і фотаздымках новая экспазіцыя мае вылучна прапагандысцкі аграрна-саўковы характар.
Варта прыпомніць тое, што ў 2020 годзе быў забіты ранейшы дырэктар мясцовага ваенна-гістарычнага музея Канстанцін Шышмакоў, які адмовіўся падпісваць пратакол на выбарчым участку. 15 жніўня 2020 году ён знік, а праз 12 дзён быў знойдзены мёртвым у рацэ. Забойцаў Шышмакова ніхто не шукаў. Такая праўда ваўкавыскай найноўшай гісторыі, але пра яе цяперашнія музейшчыкі згадваць і ня хочуць і баяцца.
