
Рымска-каталіцкі дзеяч, Сьвяты каталіцкай царквы Максіміліян Кольбэ нарадзіўся 8 студзеня 1894 году ў горадзе Здунска Воля (Польшча). У 1922-27 гадах служыў у Гарадзенскім кляштары францішканцаў.
Кольбэ скончыў Грыгарыянскі ўніверсітэт у Рыме (1919 год). Быў манахам ордэна францысканцаў, з 1918 г. ксёндз. 3 1919г. выкладаў у Кракаўскай францысканскай семінарыі. У 1922—1927 гг. служыў у Гарадзенскім кляштары францысканцаў. У 1927 г. заснаваў у вёсцы Папротня Лодзьскага ваяводства францысканскі комплекс Непакалянаў (адзін з найбольшых у свеце) і быў яго кіраўніком. Заснавальнік і рэдактар каталіцкіх выданняў, у т.л. часопіса «Rycerz Niepokalanej» («Рыцар Бязгрэшна Зачаўшай», з 1922 г.) і газеты «Mały Dziennik» («Малая газета», з 1935). У 1930—1936 гг. праводзіў місіянерскую дзейнасць у Кітаі і Японіі, выдаваў «Rycerz…» на мясцовых мовах, заснаваў кляштары і семінарыі. У 1936 годзе вярнуўся ў Польшчу. У час германскай акупацыі Польшчы хаваў асобаў, якіх расшуквалі нацысцкія ўлады. 3 дазволу акупацыйнай адміністрацыі выдаў адзіны нумар «Rycerzа…». 17.2.1941 арыштаваны гестапа і 28.5.1941 змешчаны ў канцлагер Асвенцым. Добраахвотна прапанаваў сябе замест аднаго з прызначаных да пакарання смерцю вязняў.
17.10.1971 беатыфікаваны, 10.10.1982 г. кананізаваны. Дзень памяці – 14 жніўня.
Кольбэ пастаўлены помнікі ў Непакалянаве і Удзеле, ёсць мемарыяльная дошка ў касцёле Гарадзенскага кляштара францысканцаў. Яго духоўнаму подзвігу прысвечаны мастацкі фільм польскага рэжысёра Кшыштафа Занусі „Жыццё за жыццё“. Максімілян Кольбэ» (1990).
