
7 студзеня краіны Еўразвязу не зафіксавалі спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі. З пачатку міграцыйнага крызісу гэта толькі трэці такі выпадак, а з пачатку 2024 года — другі. Папярэднія выпадкі фіксаваліся 4 студзеня і 29 лістапада 2023 году.
Сярод меркаваных прычын — высокія маразы, якія трымаюцца ў Беларусі. Уначы на поўначы краіны было ажно да 29 градусаў марозу.
