
Са жніўня 2020 году да цяперашняга часу следчымі падраздзяленнямі Гарадзенскай вобласці адкрыта больш за 2500 (!) спраў па фактах «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці». Большасць іх зарэгістравана ў Гародні і буйных раённых цэнтрах – Лідзе, Ваўкавыску. Такія звесткі падаў Следчы камітэт па Гарадзенскай вобласці.
“Часцей за ўсё пачыналіся крымінальныя справы па фактах абразы прадстаўнікоў улады, абразы Лукашэнкі, распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці. Найбольш цяжкія экстрэмісцкія злачынствы былі звязаныя з групавымі дзеяннямі і прымяненнем гвалту да супрацоўнікаў міліцыі, са знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці”.
УСК па Гарадзенскай вобласці, а таксама тэрытарыяльнымі следчымі падраздзяленнямі са жніўня 2020 года па цяперашні час перададзены ў пракуратуры для накіравання ў суд больш за 450 крымінальных спраў у дачыненні да 498 асоб, якія нібыта ўчынілі больш за 1060 злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці.
