фота мае ілюстрацыйны характар

Жыхара Ліды аштрафавалі на 1850 рублёў за налепку з бел-чырвона-белым сцягам на дзвярах у калідоры яго кватэры, піша Hrodna.life. Паколькі мужчына раней прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, ён знаходзіцца на прафілактычным уліку ў РАУС і яго рэгулярна наведваюць міліцыянты. Верагодна, яны і пабачылі налепку, калі прыходзілі да гаспадара, і склалі пратакол.

Адміністрацыйную справу ў снежні разглядаў суд Лідскага раёну. Гаспадара кватэры прызналі вінаватым ва ўдзеле ў… пікетаванні без дазволу выканкаму.

Арыштаваны ноўтбук абяцаюць вярнуць пасля выплаты штрафу. Мужчына пакуль не працуе. У яго трое непаўналетніх дзяцей, а сярод іх дзіця з інваліднасцю.