Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 9 студзеня:

Час выбараў: Чаму такая гендарная дыспрапорцыя? У кампаніі “Праваабаарончы за свабодныя выбары” выйшла Аналітычная cправаздача аб фармаванні тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій. І там заўважана значная гендарная дыспрапорцыя: доля жанчын (81,7%) у складзе камісій значна перавышае долю мужчын (18,3%). Чаму?

Каментар: Паэзія выгнання. Выйшла кніга  вершаў “DOM” Сяржука Сыса — паэта, журналіста, правааброцны, які быў вымушаны пакінуць свой дом з-за рэпрэсій, а потым з-за вайны.

 ““DOM” — гэта экзістэнцыйны паэтычны экскурс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года, тонкія псіхалагічныя экспрэсіі аўтара пра ўцёкі з радзімы праз пяць краін, пачатак расійскай агрэсіі ва Украіне, спроба асэнсавання рэчаіснасці ды пошукі новага месца ў жыцці”.

Асоба: Жоўтыя біркі, стварэнне невыносных тэмпературных умоваў, забарона на заняткі спортам, падробка медычных дакументаў… З гэтым прыйшлося сутыкнуцца ўжо былой палітзняволенай Ганнай Вішняк.