Адразу 10 чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту будуць судзіць у Ваўкавыску па крымінальнай справе.

У судзе Ваўкавыскага раёна 11 студзеня распачнецца суд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над 10 мужчынамі.

Абвінавачаныя наступныя асобы Вадзім Боўфал, Мікалай Распопаў, Павел Ажэхоўскі, Вацлаў Аніська, Валер Хладніцкі, Мікалай Ляпешка, Сяргей Зелянкоў, Максім Дарнейка, Павел Плюшчэўскі, Уладзімір Апановіч. Абставіны і падрабязнасці справы невядомыя, як і невядомыя меры стрымання мужчын.

Масавую справу будзе “разглядаць” суддзя Мікалай Сяргейка, вядомы палітычнымі карнымі прысудамі ў Гародні і Ваўкавыску.

Вясна