Уладзімір Хлябіч

Старшыня абласной ТВК Уладзімір Хлябіч, які шмат гадоў узначальваў і узначальвае тэрытарыяльныя камісіі рознага роўню ў Гародні і вобласці, агучыў колькі “дэпутатаў” будзе па Гарадзеншчыне:

“Падчас адзінага дня галасавання будзем абіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. У Гродзенскай вобласці будуць выбраны звыш паўтары тысячы дэпутатаў, у тым ліку 13 – у Палату прадстаўнікоў, 60 дэпутатаў абласнога Савета, 472 – у раённыя Саветы дэпутатаў і больш за ўсё – 972 – у сельскія”.

Такім чынам вясковыя жыхары, якія прыйдуць на ўчасткі для галасавання, упершыню ў гісторыі атрымаюць ажно чатыры розныя бюлетэні.

Хлябіч таксама паведаміў, што на ўсіх роўнях у Гарадзенскай вобласці зарэгістраваныя 1183 ініцыятыўныя групы, якія павінны збіраць подпісы за вылучэнцаў. Збор подпісаў павінен завяршыцца 15 студзеня.

У канцы свайго агітацыйнага выступу дзяржаўны функцыянер заклікаў “проявить свою гражданскую позицию и отдать голос за кандидатов в депутаты – взять на себя ответственность за будущее нашей страны”.