фота з сацсетак

У Гародні ОМОН затрымаў аднаго з лідараў фанацкай групоўкі Grodno Ultras, якая выступае ў падтрымку ФК “Нёман”. Відэа з ім з’явілася ў тг-канале, блізкім да сілавікоў.

Паведамляецца, што мужчына хадзіў на матчы з нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікай, а таксама ніюыта быў сябрам партыі БНФ. На відэа затрыманы кажа, што браў удзел у мітынгах і нібыта дасылаў інфармацыю пра супрацоўніка міліцыі ў “Чорную кнігу Беларусі”.

Паведамляецца, што мужчына працуе ў сферы адукацыі і, нібыта, збіраўся ісці на падвышэнне. Але яго “проверил ОМОН”.