
За 2023 год у Беларусі ліквідавалі не менш за 336 некамерцыйных арганізацый (НКА) – аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных установаў і асацыяцый. Такая лічба называецца ў новай справаздачы праваабарончай арганізацыі Lawtrend
Агулам за час ад прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца 2023-га ў Беларусі ліквідавалі найменш 1509 некамерцыйных арганізацый.
На канец снежня 2023-га не менш за 960 НКА былі ў працэсе прымусовай ліквідацыі. А яшчэ 549 арганізацый прынялі рашэнне пра самастойную ліквідацыю. Праваабаронцы падкрэсліваюць, што рашэнне пра самаліквідацыю прымаецца перш за ўсё з прычыны ціску на сяброў арганізацыі, неспрыяльнага прававога асяроддзя, агульнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.
