
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік прадставіў калектыву Астравецкай атамнай станцыі Сяргея Бабовіча. Пра гэта паведаміла БелТА.
Начальнік вобласці традыцыйна нахвальваў Беларускую АЭС як нешта надзвычайнае: “Проделана колоссальная работа. БелАЭС – это уникальный объект, которым гордится не только Гродненская область, но и вся Республика Беларусь”. Каранік узмоцнена падкрэсліў, што атамная станцыя дала вобласці значнае развіццё (“проект БелАЭС заложил фундамент для дальнейшего развития региона: строительства современных предприятий, развития новых направлений инвестиционной деятельности”), хоць жыхары рэгіёну наўрад ці гэта адчуваюць.
Прысутнічаў у Астраўцы на “інаўгурацыі” новага генеральнага дырэктара станцыі і міністр энергетыкі РБ Віктар Каранкевіч.
