
Мяркуючы па спісе ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у “дэпутаты” Лідскага раённага савету, у гэтым раённым органе будуць вылучна прадстаўнікі вышэйшага Лідскага начальства і наменклатуры.
Сярод будучых “дэпутатаў” Лідскага райсавету старшыня цяперашняга райсавету Інэса Белуш, генеральны дырэктар ААТ «Лідахлебапрадукт» Аляксандр Астроўскі, генеральны дырэктар ААТ «Лідскі малочнакансервавы камбінат» Андрэй Ашманкевіч, начальнік Упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкаму Вольга Тарасюк, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях ААТ “Шклозавод “Нёман” Валянціна Набагез, іншыя прадстаўнікі раённага чынавенства. Нават у савецкі час было больш знешняй дэмакратыі, калі ў дэпутаты розных роўняў вылучалі пэўную колькасць калгасніц ці рабочых заводаў. Цяпер жа ў дэпутатацкіх крэслах спрэс чыноўнікі і розныя кіраўнікі.
Па 35 акругах ідуць 11 прадстаўнікоў праўладнай партыі “Белая Русь”, і яшчэ па 1 члене Камуністычнай партыі Беларусі і Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Вылучана 25 мужчын і 10 жанчын.
