У Шчучыне міліцэйскія структуры правялі досыць пампезнае паседжанне, дзе хваліліся сваімі внікамі працы за 2023 год.

“На аператыўнай нарадзе РАУС, якая адбылася ў Шчучынскім райвыканкаме, ацэньвалі працу праваахоўнікаў за 2023 год. У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік штаба УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Сядлецкі і старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі” – рапартуе раённая газета “Дзянніца”. Прапагандысты адзначаюць, што органы “достойно обеспечивают безопасность жителей района”. “По сведениям милиции, при проведении 223 массовых мероприятий, в которых приняло участие более 33 тысяч граждан, преступлений и грубых нарушений общественного порядка допущено не было”.

На паседжанні адбыліся розныя ўзнагароджанні граматамі і абвешчанне пра прысваенне новых міліцэйскіх званняў.

У Шчучынскім раёне, як і па ўсёй вобласці і краіне, у 2023 годзе адбываліся досыць шматлікія затрыманні па палітычных адміністрацыйных справах, па якіх грамадзян каралі штрафамі і адміністрацыйным арыштам.