
фота ілюстрацыйнае
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 5 снежня абвесцілі чарговы карны прысуд за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Слесару Мікіту Машуту паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) прызначылі два гады «хіміі» — да суда яго ўтрымлівалі пад вартай.
Гарадзенец віну не прызнаў і запэўніваў суд, што думаў, што шэсце, у якім ён браў удзел, адбываецца ў падтрымку Лукашэнкі. Пры гэтым, пры сабе ў яго быў бел-чырвона-белы сцяг. Суд яму не паверыў.
З матэрыялаў справы стала вядома, што фотаздымак Мікіты з нацыянальным сцягам на праезнай частцы да праспекту Янкі Купалы быў выяўлены ў адным з тэлеграм-каналаў.
Вясна
