Беларус, які 15 гадоў пражывае ў Польшчы, прыехаў на радзіму — яго жорстка затрымалі сілавікі.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне мужчыны ў Ваўкавыскім раёне. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што з 2009 года жыве ў Польшчы, а з 2017 года мае від на жыхарства ў гэтай краіне. 6 студзеня ён з сям’ёй вырашыў прыехаць у Беларусь, дзе і быў затрыманы.

Сілавікі абвінавацілі мужчыну ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і ўдзеле ў акцыях пратэсту.

UPD. Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Аляксандр Мазец.