У Гародні просяць пра ільготны праезд для студэнтаў ВНУ. Пра гэта расказала hrodna.life.

На сайце petitions.by змясцілі петыцыю на адрас Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў з просьбай зрабіць ільготны або бясплатны праезд у грамадскім транспарце для студэнтаў-очнікаў. Аўтары петыцыі адзначаюць, што студэнты дзённай формы навучання не могуць працаваць на поўную стаўку, а значыць, ім патрэбны льготы. Такія ж петыцыі адпраўлялі чыноўнікам і ў іншых абласцях.

Тое, што для студэнтаў вочных (дзённых) аддзяленняў гродзенскіх ВНУ няма льгот на праезд у грамадскім транспарце, — вялікая праблема, лічаць аўтары. «Вучачыся на вочным аддзяленні ВНУ студэнт не можа працаваць наогул ці на поўную стаўку. Пры гэтым выдаткі маладых людзей на харчаванне, пражыванне (часта гэта менавіта арэнда), адзенне і набыццё матэрыялаў і літаратуры для вучобы ў сярэднім можа быць вышэйшым, чым у грамадзян, якія маюць наладжаны побыт і стабільны даход», — тлумачаць у петыцыі.

Чыноўнікам прыводзяць у прыклад тое, што навучэнцы школ і каледжаў у Мінску маюць права нават не на льготы, а на бясплатны праезд. Дадатковая сацыяльная падтрымка студэнтаў дапаможа створыць лепшыя ўмовы для атрымання адукацыі, і так павялічыць колькасць новых маладых спецыялістаў, лічаць аўтары. Яны просяць чыноўнікаў зрабіць для студэнтаў-очнікаў у Гродне права на бясплатны праезд або 50% зніжку.

Петыцыю ўжо накіравалі адрасату. Адказ павінны прыйсці да 11 лютага.

Ільготы прасілі пашырыць і раней

У 2021 годзе гарадзенскія гарадскія актывісты заступаліся за школьников — прасілі захаваць ім бясплатны праезд і на летні перыяд. Улетку дзеці карыстаюцца грамадскім транспартам не менш актыўна, чым падчас вучобы, але часта не плацяць за яго, тлумачылі яны. У прыклад прыводзілі Менск, дзе гарадскі Савет дэпутатаў зрабіў бясплатным праезд для школьнікаў у грамадскім транспарце круглы год. У Гародні паводле рашэння Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў з 2017 года такая магчымасць ёсць толькі з 1 верасня па 30 чэрвеня. Права дадаткова падтрымліваць навучэнцаў пры праездзе ў грамадскім транспарце ёсць менавіта ў абласных Саветаў дэпутатаў.