У Гарадзенскім абласным судзе працягваюць судзіць 46-гадовага палітвязня Кірыла Крошкіна. Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч. Падсуднага абвінавачваюць адразу паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
  • ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх);
  • арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч. 2 арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі);
  • ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Вядома, што яго затрымалі першага траўня 2023 году. Першапачаткова яму ставілі ў віну толькі арт. 130 Крымінальнага кодэксу. Крошкін таксама ўнесены ў «Спіс тэрарыстаў».

Вясна