фота ілюстрацыйнае

У беларускіх школьнікаў будзе факультатыў “Ваенны пераклад”. Адпаведную праграму  зацвердзіла Міністэрства адукацыі. Пастанова міністэрства сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ваенных перакладчыкаў будуць рыхтаваць па англійскай мове. Факультатыў прызначаны для вучняў дзясятых-адзінаццатых класаў. У праграме прадугледжаныя 69 навучальных гадзін: 35 — у 10-м класе і 34 — у 11-м.

Школьнікі атрымаюць не толькі моўныя навыкі (у тым ліку допыт ваеннапалоннага), але і будуць вывучаць структуры Узброеных Сіл ЗША і Вялікабрытаніі.