15 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе Валерый Раманоўскі пачаў разглядаць справу 41-гадовага Паўла Каберды. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).

Да затрымання Павел працаваў у EPAM, займаў кіроўную пасаду. Закончыў магістратуру фізічнага факультэту БДУ у 2006 годзе.

У траўні 2020 году Каберда дапамагаў беларускім настаўнікам з сістэмай дыстанцыйнай адукацыі, праект ён зладзіў у камандзе іншых супрацоўнікаў IT. Вядома, што ў яго ёсць дзіця. Меркавана быў затрыманы за данаты.