У Карэліцкім раёне за 2023 год было пачата ажно 6 крымінальных спраў за нібыта знявагу міліцыянтаў у інтэрнэце. Пра гэта афіцыйна паведаміў оперуполномоченный Кореличского РОВД Дмитрий Щара. Звесткі гэтыя прагучалі на сустрэчы з калектывам ААТ “Карэлічы-Лён” у рамках так званага адзінага дня інфарамавання, а Дзмітрый Шчара расказваў “об антитеррористической безопасности и профилактике экстремизма”.

Галоўную ж палітінфармацыю на згаданай сустрэчы чытаў начальник главного управления идеологической работы и по делам молодежи Гродненского облисполкома Игорь Булавко, які адмыслова прыехаў у Карэліцкі раён. У яго лекцыі гучалі наступныя словы:

“попытки западных стран дестабилизировать обстановку в Беларуси продолжаются. Деструктивные силы особенную активность проявляют в период подготовки к выборам текущего года. Однако государство не позволит странам Запада раскачать страну. Опыт у нас уже есть. В 2020 году попытка цветной революции в Беларуси провалилась, мы не позволили захватить власть в стране”.

Мяркуючы па тварах прысутных на здымках, яркага ўражання гэтая ідэалагічная “накачка” чыноўніка не выклікала. У канцы свайго выступу Булаўка прадказальна заклікаў людзей ісці на “выбары”.