
Тры гады таму – 18 студзеня 2021 года ў Лідскім раённым судзе адбылася агалошванне прысуду Вітольду Ашурку. Суддзя Максім Філатаў засудзіў тады беларускага патрыёта да 5 гадоў калоніі. Вырак, які быў абвешчаны тым студзеньскім ранкам па факце аказаўся для Вітольда – смяротным. Пазней Ашурка закатавалі ў Шклоўскай калоніі. А Філатаў зрабіў імклівую кар’еру – быў пераведзены спярша ў Гарадзенскі абласны суд, а потым быў прызначаны Лукашэнкам суддзём ажно ў Вярхоўны суд.
На абвешчанні прысуду былі больш за паўсотні людзей з Ліды, Бярозаўкі і іншых гарадоў Беларусі.
На наступны дзень 19 студзеня была заведзеная крымінальная і адміністрацыйная справы за салідарнасць з Вітольдам Ашуркам.
20 студзеня пачаліся масавыя арышты і суды над тымі, хто быў тады ў залі суда.


Суддзя Філатаў


У суд загадзя былі сцягнутыя міліцыянты, каб фіксаваць тых, хто прыйшоў падтрымаць Вітольда. У грамадзянскай вопратцы – Яков Крыжченко, які здымаў усіх на відэакамеру і пасля ілжэсведчыў у судах. З тэлефонам у руках – Мікалай Рабушка, які складаў пратаколы на затрыманых. У траўні 2023 года Рабушка атрымаў падвышэнне ў званні – звычайны ўчастковы за “асаблівыя заслугі” стаў адразу падпалкоўнікам!
Фота Юрася Дзешука
