
Беларусы Беластоку. фота ілюстрацыйнае
Паводле звестак МУС, за межамі краіны цяпер жывуць і працуюць 200 тысяч беларусаў. Такую лічбу назваў у эфіры тэлеканала ОНТ начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун.
Па яго словах, столькі чалавек пакінулі Беларусь у 2021 і 2022 гадах. Пры гэтым Бягун заявіў, быццам у многіх эміграцыя не звязаная з палітыкай. Напрыклад, айцішнікі змушаныя рэлакавацца з Беларусі праз тое, што Захад увёў санкцыі.
Раней намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы Унутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў казаў, што з Беларусі з’ехала амаль удвая болей — 350 тысяч чалавек.
