Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Віталь Нявера, старшыня камітэту эканомікі аблвыканкама Аляксандр Камендант, старшыня Смаргонскага райвыканкаму Генадзь Харужык 19 студзеня выправіліся на Смаргонскі агрэгатны завод, дзе наведалі цэхі прадпрыемства.

Чыноўнікі хваліліся якасцю прадукцыі заводу.

Паралельна на сустрэчы з работнікамі заводу міністр прачытаў сабраным палітінфармацыю. Разам з ім выступала намесніца председателя райисполкома Татьяна Щеберяко, якая расказала “о едином дне голосования, напомнив, что 25 февраля мы выбираем депутатов Палаты представителей, областного Совета, районного Совета, сельских Советов“.