
На гэты раз налёт сілавікоў адбыўся на прадпрыемства «Шчучынаграхімсэрвіс».
Каля 10 работнікаў прадпрыемства затрымалі сілавікі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце».
Цікава, што пра затрыманне на гэты раз паведаміла мясцовая раённая газета «Дзянніца».
Прапагандысты ў сваім артыкуле звяртаюць увагу на тое, што Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства інфармацыі і супрацоўнікі РАУС «раяць уважліва вывучыць спіс, каб выпадкова не парушыць закону».
