
Мастоўскія міліцыянты і чыноўнікі наведалі адзінае буйнае прадпрыемства раёну – ААТ “Мастадрэў”. Адбывалася гэта ў рамках так званага адзінага дня інфармавання. Пра гэта расказала раённая газета “Зара над Нёманам”.
Управляющий делами райисполкома Андрей Рахунок расказваў супрацоўнікам і работнікам заводу пра “год качаства”.
Наступным выступ меў галоўны міліцыянт раёну:
“Начальник РОВД Эдуард Шестак подробно рассказал о проводимой работе по профилактике экстремизма и антитеррористической безопасности. Он отметил, что 2020 год показал заинтересованность ряда стран в дестабилизации обстановки внутри нашей страны. И данные попытки будут продолжаться. Особую обеспокоенность вызывает факт привлечения в такую противоправную деятельность молодого поколения”.
Пры тым Шастак агучыў лічбы палітычных рэпрэсій па адным з артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Ён сказаў, што ў Гарадзенскай вобласці было адкрыта ажно 457 крымінальных спраў “экстрэмісцкай скіраванасці” у дачыненні да 499 абвінавачаных. У Мастоўскім раёне была пачата 6 крымінальных спраў гэтай катэгорыі, з іх – 1 справа па артыкуле спробы наёмніцтва ва ўзброеных фармаваннях.
АВыступаў перад дрэваапрацоўшчыкамі і старшыня Мастоўскага райвыканкаму Андрэй Санько. Ён таксама агітаваў за падвышэнне якасці паслугаў і тавараў. Галоўны вертыкальнік раёну сказаў таксама, што будзе ўзмоцнена відэаназіранне ў Мастах.

Усе чыноўнікі заклікалі людзей прыходзіць на “выбары” і аддаваць свой голас – “проголосовать за достойного кандидата, способного решать вопросы”.
