
Інтарэс да нікому нецікавых выбараў усяляк імкнуцца абудзіць вертыкальныя начальнікі. Практычна па ўсіх раёнах яны здзяйсняюць агітацыйныя рэйды з імкненнем прымусіць людзей прыйсці на выбарчыя ўчасткі.
У Свіслацкім раёне намеснік старшыні райвыканкаму Юрый Кулікоў абавязаў сабрацца настаўнікаў сярэдняй школы ў Дабраволі. Менавіта сярод іх ён і правёў свой агітацыйны выступ, расказваючы пра так званы адзіны дзень галасавання. Пра гэта паведаміла “Свіслацкая газета”. Мяркуючы па справаздачы з гэтага мерапрыемства, прысутных больш цікавілі сацыяльныя праблемы.
