
Уладныя агітбрыгады едзяць апошні тыдзень па ўсёй Гарадзеншчыне з палітінфармацыямі. Галоўныя тэмы такіх сустрэч – экстрэмізм, які па ўяўленні сілавых структураў распаўсюдзіўся па ўсёй краіне, прасоўванне ідэі “года качаства” і заклікі ўдзельнічаць у так званых выбарах.
Некалькі такіх групаў прапагандыстаў наведалі астравецкія і смаргоньскія калектывы. Адна з групаў, дзе былі прадстаўнікі Астравецкага суду, дзяржаўнага прафсаюзу і МНС, наведала памежную камендатуру “Гудагай”. Там старшыня раённага суду Святлана Лабор расказвала “об антитеррористической безопасности и профилактике экстремизма”.

Іншая информационно-пропагандистская группа председателя Островецкого райисполкома Игоря Шалудина встретилась с коллективом Островецкого опытного лесхоза”. Там таксама гаварылі пра палітычную бяспеку і пра адзіны дзень галасавання. Цікава, што згаданы старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэту Шалудзін сам будзе абірацца ў “дэпутаты” Палаты прадстаўнікоў па Смаргонскай выбарчай акрузе №59.

