
Палітвязня Рыгора Кастусёва з івацэвіцкай калоніі перавялі ў гарадзенскую турму №1. Пра гэта паведаміў у сацсетках ягоны зяць Зміцер Антончык.
15 студзеня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбыўся суд, на якім палітвязню вырашылі змяніць рэжым утрымання.
Рыгор Кастусёў быў старшынём Партыі БНФ да яе юрыдычнага скасавання. Затрымалі яго 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Ён быў засуджаны на 10 гадоў па абвінавачанні ў “змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады”. Разам з ім асудзілі юрыста Юрася Зянковіча ды палітолага і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту.
За кратамі ў Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем: у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
